ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


11:40
ОФИЦИАЛЬНО

Лета – час добраўпарадкоўвацца: пра тое, як у раёне вядуцца работы па навядзенню парадка і добраўпарадкаванню, гаварылі ў мінулы паяндзелак падчас чарговай штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Агульную карціну абрысаваў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Дробыш.

   Былі абмеркаваны канкрэтныя недахопы і спосабы іх ліквідацыі ў рабоце па добраўпарадкаванню прыдарожных палос, гарадскіх тэрыторый Чашнік і Навалукомля, у ліквідацыі баршчэўніка Сасноўскага. Старшыня райвыканкама зврянуў увагу на сучасны падыход да ўпрагожвання вуліц і сквераў, акцэнтаваў увагу на неабходнасць арыентавацца на лепшыя прыклады з абласнога цэнтра, сталіцы нашай дзяржавы.

   Акрамя гэтага, падчас нарады было ўзнята пытанне будаўніцтва сенажных траншэяў. Згода з адпаведным даручэннем Прэзідэнта, у мінулым годзе частка работ была выканана, але спыняцца нельга, будаўніцтва траншэй неабходна працягваць і сёлета. Даручэнне кіраўніка дзяржавы павінна быць выканана.

   Не абышлося і без урачыстасцей. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Марына Шостак уручыла Леаніду Пляшко юбілейны медаль “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі”. Рыху раней, у мінулую пятніцу палчас святкавання Дня медыцынскага работніка, такі ж медаль за значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў і ў сувязі са 115-годдзе прафсаюзнага руху Беларусі атрымала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Новалукомскай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Каштанава. Яшчэ два медалі будуць уручаны падчас значных падзей і свят.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0