ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:40
ОФИЦИАЛЬНО

Стартуюць святочныя мерапрыемствы: ход падрыхтоўкі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і план святочных мерапрыемстваў абмеркавалі ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў страшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Мітынгі, канцэрты, акцыі і салют, як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Авіжа, юбілейную дату на Чашніччыне будуць святкаваць массава і цікава.

   Ніхто з тых, хто заваяваў для нас Вялікую Перамогу, не павінен застацца без увагі, падкрэсліў страшыня райвыканкама. Асобнае месца ў падрыхтоўцы да значных дат займае добраўпарадкаванне вайсковых пахаванняў, помнікаў Вялікай Айчыннай. Мы павінны свята шанаваць і перадаваць памяць аб самаадданым подзвігу нашага народа нашчадкам.

   Акрамя гэтага падчас нарады былі абмеркаваны меры барацьбы з інвазійнымі відамі раслін, добраўпарадкаванне дваравых тэрыторый і іншыя пытанні. Начальнік Чашніцкага РАУС Аляксандр Усавік праінфармаваў аб тым, што на мінулым тыдні ў раёне адбылося чатыры злачынствы, за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства састаўлена 205 пратаколаў, два кіроўцы селі за руль у нецвярозым стане.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0