ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:23
ОФИЦИАЛЬНО

Якія праблемы хвалююць жыхароў раёна і чаму, не знаходзячы адказаў на месцы, яны вымушаны звяртацца ў абласныя і рэспубліканскія структуры – гэтыя пытанні, а таксама стан работы са зваротамі грамадзян у другім квартале бягучага года абмеркавалі на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ала Емяшова, усяго за шэсць месяцаў паступіла 86 зваротаў, што меньш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

  Звароты грамадзян - своеасаблівая ацэнка работы службаў і ведамстваў, а таксама вынік растлумачальнай работы з насельніцтвам, адзначыў Леанід Пляшко.  Ён нагадаў усім прысутным пра адказнасць за недакладане выкананне сваіх абавязкаў. І заклікаў кіраўнікоў надаць належную ўвагу рабоце з насельніцтвам, не быць галаслоўнымі ў сваіх абяцаннях, а недзе працаваць на апярэджанне.

   Падчас нарады ўзнялі і такія пытанні, як будаўніцтва сенажных, сіласных траншэй, знос пустых дамоў, будучая ўборка ўраджаю і іншыя.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 8 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0