ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:49
ОФИЦИАЛЬНО

Якія аб’екты ў райцэнтры, Навалукомлі і сельскай мясцовы небяспечны для дзяцей і што трэба зрабіць, каб пазбегнуць трагедыі – пра гэта ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Дробыш, у раёне зацверджаны пашпарт патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў. У яго ўключаны 65 пазіцый, 11 з якіх – у гэтым годзе.

   Разам з тым у рабоце існуе і шэраг недахопаў. Актуальныя для нашага раёна праблемы абазначыў старшыня райвыканкама. Ён падркэсліў, што ініцыіраваць навядзенне парадку павінны ў першую чаргу камунальныя службы, іншыя зацікаўленыя структуры. Нельга забываць, што гаворка ідзе пра бяспеку дзяцей, пра іх здроўе і жыццё. А таму трэба задзейнічаць усе рэзервы для таго, каб скараціць колькасць патэнцыяльна небяспечных  для непаўналетніх аб’ектаў.

   Падчас нарады таксама былі ўзняты пытанні будаўніцтва сенажных траншэй, наступлення ўборачнай кампаніі і іншыя. Начальнік Чашніцкага РАУС Аляксандр Усавік акцэнтаваў увагу на тым, што за мінулы тыдзень у раёне адбылося чатыры злачынствы, за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства састаўлена 203 пратаколы. Два кіроўцы селі за руль у нецвярозым стане.

   Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей снітко інфармаваў пра стан пажарнай бяспекі.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0