ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:51
ОФИЦИАЛЬНО

Як змагацца з ляжачымі пешаходамі і чаму работу па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў трэба актывізаваць: ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама абмеркавалі стан дарожнай бяспекі ў раёне і меры па яго паляпшэнню.

   Як адзначыў начальнік Чашніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік, у гэтым годзе на Чашніччыне зафіксаваны рост колькасці аварый. Галоўная прычына – кіроўцы ў нецвярозым стане.

   Старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на неабходнасці актуалізацыі сістэмы папераджальных і прафілактычных мер, у ажыццяўленні якіх павінны прымаць удзел як праваахоўныя органы, так і грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы і іншыя суб'екты прафілактыкі.

   Акрамя гэтага падчас нарады абмеркавалі такія тэмы, як звароты грамадзян і юрыдычных асоб, пачатак уборачнай кампаніі, будаўніцтва траншэй для захоўвання кармоў і іншыя.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0