ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:32
ОФИЦИАЛЬНО

   Як Навалукомль і навалукамчане рыхтуюца да святкавання Дня города – менавіта пра гэтае ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. 

   Старшыня Навалукомльскага гарвыканкама Віталь Фадзееў падкрэсліў: хоць галоўныя мерапрыемствы пройдуць 10, святкаванне пачнёцца ўжо з 6 жніўня.

    Леанід Пляшко адзначыў, што Дзень горада – гэта справаздача пра тое, што мясцовай уладай, кіраўнікамі, працоўнымі калектывамі зроблена за год. Таму канкрэтны ўклад у падрыхтоўку да свята павінны ўнесці літаральна ўсе арганізацыі, прадпрыемствы Навалукомля, трэба актыўна ўключацца ў гэтую работу дэпутацкаму корпусу. Свята пройдзе, а зробленае застанецца навалукамчанам.

   Акрамя гэтага, падчас нарады абмеркавалі ход уборачнай кампаніі. Кіраўнік раёна нагадаў пра асабістую адказнасць адказных ад райвыканкама, замацаваных за сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.

   Намеснік  начальніка аддзела унутраных спраў Сяргей Сцяпук расказаў пра работу супрацоўнікоў аддзела, якую яны вядуць падчас уборцы ураджаю. У першую чаргу – праводзяць праверкі сторажавай аховы, выяўляюць асоб, якія знаходзяцца на рабочым месцы ў нецвярозым стане, папярэджваюць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці. Што датычыцца стану грамадскай бяспекі, то на мінулым тыдні адбылося тры злачынствы, тры кіроўцы будуць прыцягнуты да адказнасці за тое, што селі за руль у нецвярозым стане.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі расказаў пра работу ратаўнікоў падчас уборачнай кампаніі і меры, якія прымаюцца дзеля таго, каб не дапусціць надзвычайных сітуацый.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 16 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1