ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:45
ОФИЦИАЛЬНО

Ні для каго не сакрэт, што ад стану дарожнай сеткі, якасці дарожнага паркыцця напрамую залежыць і стан дарожнай бяспекі. Як кантралююць забеспячэнне якасці ўтрымання дарог супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і якія меры прадпрымаюць дарожнікі, камунальшчыкі для таго, каб дарогі не сталі сапраўднай бядой – пра гэта ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў страшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыў намеснік начальніка аддзела унутраных спраў Сяргей Сцяпук, за сем месяцаў бягучага года назіраецца рост ДТЗ, пры гэтым ёсць і аварыі са смяротным вынікам.

   Кіраўнік раёна засяродіў увагу на павышэнні эфектыўнасці правядзення абследаванняў і маніторынгаў, прадметна ўказаў на недахопы ў рабце дарожных, камунальных службаў па ўтрыманню дарожнай сеткі раёна.

   Акрамя гэтага, падчас нарады былі ўзняты такія пытанні, як навядзенне парадку на зямлі, ход падрыхтоўкі да святкавання 55-годдзя Навалукомля і іншыя. Сяргей Сцяпук, расказваючы пра стан грамадскай бяспекі, падкрэсліў, што на асобым кантролі супрацоўнікаў міліцыі знаходзіцца пытанне крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці на сельгаспрадпрыемствах. З мэтай папярэджання падобных злачынстваў яны праводзяць сістэматычныя маніторынгі, у тым ліку сторажавай аховы, сочаць за тым, у якім стане знаходзяцца работнікі на сваім рабочым месцы.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі расказаў, што на мінулым тыдні ў райцэнтры адбылося ўзгаранне бані. Яго прычыны высвятляюцца.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0