ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:40
ОФИЦИАЛЬНО

Тэмпы будаўніцтва траншэй для захоўвання кармоў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах абмеркавалі ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Як паведаміў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Мільчанін, даручэнне кіраўніка краіны патрабуе скончыць работы па будаўніцтву сенажных траншэй да 1 верасня. Пакуль можна гаварыць пра гатоўнасць аднаго аб’екта – у “Кашчынскім”. Разам з тым работы вядуцца і ў другіх гаспадарках. Прычым апошнім, як і адказным ад райвыканкама, замацаваным за сельгаспрадпрыемтсвамі, трэба актывізаваць намаганні, будаўніцтва павінна ісці больш хуткімі тэмпамі, каб выканаць даручэнне Презідэнта. 

   Таксама было закранута пытанне стану прыфермскіх тэрыторый, падрыхтоўкі жывёлагадоўчых ферм да зімовага перыяду. Асобную увагу старшыня райвыканкама падчас нарады надаў добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў. Пра тое, як ідзе навядзенне парадку на зямлі, расказалі старшыні кожнага з сельвыканкамаў.

   Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі інфармаваў пра агранізацыю работы сматравых камісій. Таксама ён засяродзіў увагу на тым. Што на мінулым тыдні ў аддзел паступалі сігналы пра тое, што ў нашым раёне людзі заблукалі ў лесе. На шчасце, усё скончылася добра, але нельга забываць пра простыя правілы бяспекі, збіраючыся па грыбы.

   Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Сцяпук далажыў пра стан грамадскай бяспекі ў раёне. Так, на мінулым тыдні адбылося два злачынствы, усе яны раскрыты. Асобную увагу супрацоўнікі праваахоўных органаў надаюць прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 8 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0