ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:33
ОФИЦИАЛЬНО

Як падрыхтаваны сталыя, адзінокія людзі да зімовага атапляльнага перыяду, як пазбегнуць узгаранняў у дамах катыгарыраваных грамадзян  - менавіта гэта тэма стала галоўнай падчас чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Як адзначыла начальнік упраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Данілевіч, супрацоўнікамі ведамства штогод праводзяцца абследванні пенсіянераў, інвалідаў, іншых катэгорый, па выніках якіх прымаюцца неабходныя меры.

   Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на тое, што ў састарэлых грамадзян ёсць дзеці, якія абавязаны дапамагаць бацькам. Таму трэба актывізаваць з імі работу, нагадаць сынам і дачкам пра тое, каб не забываліся пра бацькоў. Разам з тым неабходны больш пільны кантроль за тым, як выконваюць свае абавязкі сацыяльныя работнікі. Неабходна дайсці да кожнага чалавека, нікога не пакінуць без увагі.

   Акрамя гэтага, падчас нарады была ўзнята тэма заканчэння будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў у Іванску і Цяпіна. На гэта вобласцю выдзелены вялікія сродкі, марудзіць тут нельга. Работы трэба выканаць якасна і ў адзначаны тэрмін.

   Начальнік Чашніцкага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік адзначыў, што на мінулым тыдні адбылося адно злачынства ў сферы высокіх тэхналогій. У сувязі з гэтым не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць пра меры бяспекі пры карыстанні банкаўскімі карткамі.

   Намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель расказаў пра стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0