ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:21
ОФИЦИАЛЬНО

З якімі пытаннямі звярталіся грамадзяне ў райвыканкам, арганізацыі і службы раёна, і як гэтыя праблемы былі вырашаны – пра гэтае ішла гаворка ў мінулы панядзелак падчас чарговай нарады ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Аналіз работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у трэцім квартале бягучага года зрабіла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян Ала Емяшова.

   Стан работы з грамадзянамі з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў, таму дадзеная праца мае патрэбу ў пастаянным удасканаленні, пошуку новых формаў зваротнай сувязі з насельніцтвам, у тым ліку шляхам аналізу і маніторынгу зваротаў, больш актыўнай работы прамых тэлефонных ліній, іншага, падкрэсліў кіраўнік раёна. У цэнтры ўвагі тут павінен быць чалавек, які звярнуўся са сваёй праблемай.

   Акрамя гэтага, старшыня райвыканкама асобна спыніўся  на пытанні падрыхтоўцы, пераходу да зімова-стойлавага ўтрымання жывёл, нагадаў адказным ад райвыканкама за сельгаспрадпрыемствы іх ролю ў гэтым напрамку.

   Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік расказаў пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі Чашніччіны. На мінулым тыдні зафіксавана тры злачынствы. На шчасце, як пдакрэсліў намескнік начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель, тыдзень прайшоў без пажараў.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 19 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0