ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 15

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:54
ОФИЦИАЛЬНО

   Зіму трэба не проста чакаць, да яе неабходна рыхтавацца. Менавіта пра тое, як падрыхтаваны да зімовага перыяду дарожныя, камунальныя службы, ці назапашаны неабходныя рэагенты і ў якім стане знаходзіцца тэхніка, ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай нарадзе ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Зразумела, што ў складаных зімовых умовах нагрузка па ўтрыманню дарожнай сеткі значна ўзрасце. Таму, як адзначыў намеснік дырэктара навалукомльскага “Камунальніка” Аляксандр Дабатоўкін, для работнікаў камунальнай гаспадаркі пытанне забеспячэння бесперапыннага і бяспечнага руху транспарту ў будучы зімовы перыяд зараз з'яўляецца найбольш актуальным.

   Падрыхтаваны да зімы і чашніцкія камунальнікі. Пра тое, што ўжо зроблена і плануецца зрабіць, расказаў намеснік дырэктара ЖКГ г. Чашнікі Аляксандр Шостак.

   Набываюцца супрацьгалалёдныя матэрыялы, а тэхнка прыводзіцца ў адпаведны стан і ў дарожных гаспадарках. Але застаюцца пытанні, вырашэнне якіх патрабуе канкрэтных мер: ямачныя рамонты, стан утрыманя дарог рэспубліканскага значэння і іншыя. Старшыня райвыканкама нагадаў, што ад стану дарог напрамую залежыць і стан дарожнай бяспекі. Таму гэтая праблема патрабуе асобай увагі.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0