ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 15

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:22
ОФИЦИАЛЬНО

Пра своечасовасць выплаты арэнднай платы і ліквідацыі запазычанасцей перад арганізацыямі раёна ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Як адзначыў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Сяргей Мішулкоў, агульная сума запазычанасцяў па арэндных плацяжах у раёне складае амаль 12 тысяч рублёў.

   Трэба весці прадметную работу па ліквідацыі запазычанасцей, разглядаць кожны канкрэтны выпадак і знаходзіць рэсурсы для актывізацыі дзейнасці ў дадзеным напрамку, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Акрамя гэтага, падчас нарады ўзнялі такія пытанні, як арганізацыя сельскагаспадарчых работ, роля адказных за сельгаспрадпрыемства ад райвыканкама.

    Начальнік раённага аддзела унутраных спраў Аляксандр Усавік расказаў, што на мінулым тыдні адбылося сем злачынстваў, за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства састаўлена 189 пратаколаў. Большасць – 145 – па лініі ДАІ. Сцпрацоўнікамі гэтай службы былі затрыманы два кіроўцы, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане.

   Намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Снітко праінфармаваў аб стане супрацьпажарнай бяспекі. За мінулы перыяд гэтага года ў раёне адбылося 12 пажараў, у выніку якіх загінулі два чалавекі. Гэтыя цыфры меншыя, чым за аналагічны перыяд 2018-га.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 7 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0