ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:03
ОФИЦИАЛЬНО

Асобныя ключавыя моманты нарады Прэзідэнта краіны па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны – з гэтага ў мінулы панядзелак пачалася чарговая планерка ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Кіраўнік раена падкрэсліў, што пастаўлены канкрэтныя задачы, выковаця якія трэба ўжо зараз. Таксама старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на тым, што ў мінулую суботу прайшла прамая лінія з губернатарам вобласці. Асноўная колькасць зваротаў паступіла ад віцяблян і тычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: падымаліся пытанні рамонту, пабітых тратуараў і пешаходных дарожак у прыватным сектары, добраўпарадкавання, працы сістэмы асвятлення ў горадзе, уборкі прыдамавых тэрыторый, водазабеспячэння. Падобныя праблемы, падкрэсліў Леанід Пляшко, характэрны і для нашага раену. Жыллева-камунальным, дарожным службам трэба актывізаваць работу, каб папярэдзіць звароты грамадзян.

   Пра тое, як на Чашніччыне наладжана дзейнасць па эканоміі энергарэсурсаў, расказаў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Папко. Ен адзначыў, што эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у бягучым годзе павінна скласціся на ўзроўне -2,9 % да ўзроўня 2018-га. Такія мэтавыя паказчыкі запланаваны мерапрыемствамі па энергазберажэнню. Пакуль гэты паказчык меншы - -2,5 %. Разам з тым, у раене праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на зберажэнне рэсурсаў.

   Трэба актыўней выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы і рэзервы, якія яшчэ есць, падкрэсліў кіраўнік раена. Акцэнт ен зрабіў на мясцовых відах паліва, вытворчасць іх у нашым раене.

   Начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік далажыў пра тое, што на мінулым тыдні на Чашніччыне адбылося тры злачынствы, складзена 111 пратаколаў за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі нагадаў пра тое, што 20 лістапада ў раене адбыўся пажар, у выніку якога загінуў чалавек.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 7 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0