ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:42
ОФИЦИАЛЬНО

Недахопы ў вытворчасці сельгаспрадукцыі, у прыватнасці, малака, і меры па іх ліквідацыі абмеркавалі ў мінулы панядзелак на чарговай планерцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вера Крупоўская, у апошні час раен губляе малако. На гэтае есць шэраг прычын: парушэнне тэхналогій кармлення жывел, гінекалагічныя хваробы кароў, у тым ліку і першацельных і іншыя. Вызначаны недаработкі ў арганізацыі працы па вытворчасці малака былі і на мінулым тыдні, калі адказныя ад райвыканкама за сельгаспрадпрыемтсвамі наведвалі фермы.

   Старшыня райвыканкама запатрабаваў наладзіць жорсткі кантроль за выкананнем тэхналогіі вытворчасці сельгаспрадукцыі, трудавой дысцыпліны, каб мінімізаваць страты.

   Акрамя гэтага, падчас нарады былі ўзняты такія пытанні, як стан сацыяльна-эканамічнага развіцця раена, інфраструктуры населеных пунктаў і іншыя. Начальнік раеннага аддзела унутраных спраў Аляксандр Усавік длажыў, што на мінулым тыдні на Чашніччыне адбылося шэсць злачынстваў, за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства састўлена 123 пратаколы.

   Намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Снітко паведаміў, што ў суботу, 30 лістапада, у весцы Руднае адбыўся пажар. Прычына здарэння, якая разглядаецца, - неасцярожнае карыстанне печчу. Дарэчы, у гэтым годзе ў раене адбылося 14 пажараў.

    І ўрачыстая падзея адбылася адразу пасля планерцы. Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у забеспячэнне абароназдольнасці краіны макетам вінтоўкі ўзора 1891/1930 г. было вызначана ўзнагародзіць старшыню Чашніцкага райвыканкама Леаніда Пляшко. Узнагароду кіраўніку раена ўручылі ў прыстунасці прадстаўнікоў актыва Чашніччыны.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 3 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0