ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 17

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:33
ОФИЦИАЛЬНО

Парад Дзядоў Марозаў, святы народнага календара і добрачынныя елкі: пра тое, як у раене будуць святкаваць Новы Год і Каляды, гаварылі ў мінулы панядзелак на чарговай планерцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Авіжа, у агульнай колькасці на Чашніччыне запланавана больш за 150 мерапрыемстваў.

   Асобная увага надаецца святочнаму афармленюю будынкаў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў. Парадавалі камунальшчыкі, якія, у прыватнасці, упрыгожылі ілюмінацыяй чашніцкія скверы і паркі. Са станоўчага боку адзначыў старшыня райвыканкама і рад прадпрыемстваў. Акрамя гэтага, ен звярнуў увагу на тое, што кіраўнікам неабходна паклапаціцца пра падарункі для дзяцей сваіх работнікаў, пашэфных устаноў адукацыі. Навагоднія святы – час, якога з асаблівым нецярпеннем чакаюць дзеці, таму ў першую чаргу нельга забываць пра самых маленькіх жыхароў нашага раена.

   Яшчэ адна актуальная тэма – забеспячэнне бяспекі падчас святаў. Як паведаміў начальнік Чашніцкага раеннага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі, супрацоўнікі праверылі, як ідзе падрыхтоўка да масавых мерапрыемстваў у школах, дзіцячых садах, ідуць праверкі ўстаноў культуры. Акрамя гэтага, вядзецца шырокая інфармацыйная кампанія. Галоўная задача для ратаўнікоў – зрабіць усе, каб гэтыя святочныя дні не сталі трагічнымі.

   Начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік засяродзіў увагу яшчэ на адной праблеме: значным росце колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. У сувязі з гэтым ен яшчэ раз нагадаў пра тое, што неабходна прымаць меры па ахове асабістых дадзеных: нікому не гаварыць дадзеныя разліковых картак, пашпартныя дадзеныя, а ў выпадку, калі вам тэлефануюць з банка, лепш пакласці трубку і самому набраць нумар банка.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0