ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


01:37
ОФИЦИАЛЬНО

Па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў раен плюсуе ў параўнанні з 2018-м годам. Гэты факт канстатаваў начальнік аддзела архітэктуры і жыллева-камунальнай гаспадаркі Андрэй Дробыш на чарговай планерцы, што правеў старшыня раеннага выканаўчага камітэта Леанід Пляшко ў мінулы панядзелак. Пра тое, як раен выконвае заданне па зборы другаснай сыравіны і ішла гаворка на пасяджэнні.

   Пры тым, што тэмпы росту складаюць больш за сто адсоткаў, у гэтым напрамку есць і шэраг праблемных пытанняў. Напрыклад, есць прадпрыемствы, якія так і не прыступілі да здачы той жа макулатуры. Пра тое, наколькі якасна працуюць лініі сартавання смецця, расказалі дырэктары жыллева-камунальных гаспадарак Чашнік і Навалукомля. У прыватнасці, Чашніцкае жкг лінію сартавання перанесла непасрэдна на палігон для збору смецця, што дазволіла павялічыць колькасць сабранай другаснай сыравіны.

   Рэзервы для росту паказчыкаў есць, адзначыў старшыня равыканкама, і трэба іх задзейнічаць. Падыход павінен быць комплексным, і ўключацца ў работу трэба ўсім без выключэння.

   Начальнік раеннага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік расказаў пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі Чашніччыны. На мінулым тыдні адбылося тры злачынствы, усе яны раскрыты.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі паведаміў пра тое, што на мінулым тыдні ў райцэнтры адбылося ўзгаранне аўтамабіля. Прычына высвятляецца.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 8 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0