ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:59
ОФИЦИАЛЬНО

Якія недахопы ў рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раена выявіліся падчас зваротаў грамадзян, і як былі вырашаны праблемныя пытанні – менавіта пра гэта ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планерцы, якую правеў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Мільчанін.

   Колькасць зваротаў у райвыканкам у чацвертым квартале павялічылася, але за ўвесь 2019-ты зваротаў было менш, чым у 2018-м, адзначыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Ала Емяшова.

   Міхаіл Мільчанін звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага разгляду зваротаў і прымання вычарпальных мер, каб дапамагчы людзям. Намеснік старшыні райвыканкама таксама нагадаў пра меры адказнасці для супрацоўнікаў, якія недобрасумленна ставяцца да работы са зваротамі.

   Акрамя гэтага, падчас нарады быў узняты шэраг другіх пытнанняў. У прыватнасці, Міхаіл Мільчанін засяродзіў увагу на ролі адказных ад райвыканкама, замацаваных за сельгаспрадпрыемствамі, у працэсе вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

   Начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік расказаў, што на мінулым тыдні адбылося тры злачынствы, складзена 57 праткалоў аб адміністрацыйнай адказнасці. Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі паведаміў пра тое, што з пачатку года на тэрыторыі раена адбылося ўжо два пажары, у выніку якіх загінулі два чалавека. Таму трэба актывізаваць работу сматравых камісій, усіх зацікаўленых, каб папярэдзіць трагедыі, нагадаў ен.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 7 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0