ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 7

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:21
ОФИЦИАЛЬНО

З аналізу шэрага мерапрыемстваў, што адбыліся ў вобласці на мінулым тыдні, пачалася ў панядзелак чарговая планерка, правеў якую намеснік старшыні раеннага выканаўчага камітэта Аляксандр Сурын. У прыватнасці, ен нагадаў пра пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта, дзе галоўнай тэмай стала выкананне Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

   Намеснік старшыні райвыканкама таксама засяродзіў увагу на рабоце са зваротамі грамадзян, падкрэсліў, што яна павінна весціся згодна з дзеючым заканадаўствам, а разглядаць звароты трэба ва ўстаноўлены тэрмін.

   Пра тое, якія меры прадпрымаюцца ў раене дзеля таго, каб спагнаць запазычанасць за камунальныя паслугі, расказаў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллева-камунальнай гаспадаркі Андрэй Дробыш.

   Рэзервы ў рабоце па спагнанню запазычанасці есць, падкрэсліў Аляксандр Сурын. І выкарыстоўваць іх трэба ўсім зацікаўленым службам, каб агульнымі намаганнямі паправіць становішча.

   Акрамя гэтага, падчас нарады былі ўзняты пытнанні стану і ўтрымання дарог, арганізацыі работы сельгаспрадпрыемстваў і іншыя.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0