ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 7

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:25
ОФИЦИАЛЬНО

   Новае ў заканадаўстве і вытворчасць сельгаспрадукцыі – гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ў мінулы панядзелак падчас чарговай планерцы ў выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Міхаіла Мільчаніна. А пачалася яна з прыемнага. За значны ўклад у развіцце валацерства, рэалізацыю гуманітарных праектаў на Чашніччыне Ганаровую грамату ўручылі старшыні раеннай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Лідзіі Багадзяж. Яна таксама атрымала Ганаровую грамату Навалукомльскага гарвыканкама за рэалізацыю гуманітарных праектаў у горадзе энергетыкаў.

   Абыходжанне з адходамі і ахова зямель: пра тое, якія новаўвядзенні пачынаць дзейнічаць у новым годзе, расказаў галоўны юрыстконсульт раеннага выканаўчага камітэта Сяргей Сцігнееў.

   Міхаіл Мільчанін звярнуў увагу на выкананне зямельнага заканадаўства, адзначыў ролю ўсіх зацікаўленых служб. Начальнік Чашніцкага раеннага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік паведаміў пра тое, што на мінулым тыдні ў раене зафіксавана пяць злачынстваў, адно з якіх адносіцца да катэгорыі цяжкіх. За парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства састаўлена 41 пратакол. Як расказаў намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Снітко, здарэнняў на мінулым тыдні не адбылося. Усяго з пачатку года на чашніччыне зафіксавана тры пажары, у выніку якіх два чалавека загінулі.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 18 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0