ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 19

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:47
ОФИЦИАЛЬНО
Якія мерапрыемствы праводзяцца ў раене, каб месцы з масавым знаходжаннем людзей былі макісамальна бяспечнымі, а таксама як працуюць сматравыя камісіі – гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ў мінулы панядзелак на чарговай планерцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.
   Як сведчыць маніторынг, праведзены супрацоўнікамі РАНС, праверкі іншых зацікаўленых службаў, на шэрагу прадпрыемстваў раена існуюць недахопы, якія неабходна ліквідаваць. Гаварыў пра гэта намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель.
   Акрамя гэтага, падчас нарады прааналізавалі работу сматравых камісій, якія створаны пры сельвыканкамах. Пытанне было ўзнята невыпадкова, бо з пачатку года на тэрыторыі раена ў выніку пажараў ужо загінула тры чалавека.
   Папярэдзіць няшчасце, захаваць жыцце і здароўе грамадзян, а для гэтага наладзіць шырокамаштабную прафілактычную работу запатрабаваў старшыня райвыканкама ад зацікаўленых служб. Калі гаворка ідзе пра жыцце людзей, не існуе дробязей, таму прадстаўнікам суб’ектаў прафілактыцы трэба зайсці літаральна ў кожны дом, расказаць, растлумачыць, што наша бяспека залежыць ад нас.
   Акрамя гэтага, на пасяджэнні былі ўзняты пытанні работы жыллева-камунальных гаспадарак, стану і ўтрымання дарог і іншыя.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 21 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0