ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:46
ОФИЦИАЛЬНО
Пра тое, як ідзе ўлік сродкаў, якія паступаюць ад прыватызацыі жыллевага фонду, а таксама як працуюць зацікаўленыя службы з тымі, хто мае звапазычаннасці, ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай штотыдневай нарадзе ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.
   І для тых структур, што вядуць улік паступаючых сродкаў, і для грамадзян арганізаваны ўсе умовы, каб зрабіць разлікі аператыўнымі і сістэматызаваць іх ўлік, адзначыла намеснік начальніка фінансавага аддзелу райвыканкама Кацярына Сівашэнка. У мінулым годзе ад прыватызацыі ў раенны бюджэт паступіла больш за 450 тысяч рублеў. Разам з тым, існуе праблема спагнання запазычанасцяў па плацяжах. У некаторых плацельшчыкаў яна збіраецца месяцамі.
   У такіх выпадках трэба працаваць з кожным канкрэтным грамадзянінам індывідуальна, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Разам з зацікаўленымі службамі шукаць выйсце са становішча, дабівацца спагнання запазычанасцяў. Леанід Пляшко таксама звярнуў увагу на неабходнасць сістэмнасці ў дадзенай рабоце.
   Акрамя гэтага, падчас нарады былі абмеркаваны пытанні вытворчасці сельгаспрадукцыі, падрыхтоўкі да пасяўноў кампаніі, ролі шэфаў, замацаваных за сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.
   Начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Усавік інфармаваў пра тое, што на мінулым тыдні на тэрыторыі раена адбылося восем залчынстваў. За парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства складзена 64 пратаколы, 25 з іх – па лініі ДАІ.
   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Баўтрук нагадаў пра тое, што зараз у раене праводзіцца прафілактычная акцыя “Увага ўсім!”.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0