ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 7

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:04
ОФИЦИАЛЬНО
Пра тое, як арганізавана харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі гаварылі ў мінулы панядзелак на чарговай нарадзе ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Як адзначыла начальнік аддзела па адукацыі Ганна Дзірко, сістэма харчавання наладжана і адпавядае ўсім нарматыўным дакументам і патрабаванням.
   Толькі ў гэтым годзе санітарнай службай раена праведзена 22 маніторынгі арганізацыі харчавання дзяцей, узяты 72 пробы гатовай прадукцыі. Пры гэтым адхіленняў ад нормаў не выяўлена.
   Пытанне павінна знаходзіцца на пастаянным кантролі, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Неабходна сістэмна падыходзіць да гэтага пытання, наладзіць рэалізацыю комплекса мер, выкананне якіх дазволіць папярэдзіць парушэнні і захаваць і ўмацаваць здароўе падрастаючага пакалення рэгіёну.
   І зноў на нарадзе вярнуліся да праблемы распаўсюджвання шаленства. Кіраўнік раена нагадаў пра неабходнасць вакцынацыі хатніх жывел, шірокага інфармавання пра магчымасць зрабіць прышчэпку, а таксама наступствы гэтай хваробы.
   Акрамя гэтага, падчас нарады абмеркавалі пытанні грамадскай бяспекі, работы дарожных служб і іншыя.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 7 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0