ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:18
ОФИЦИАЛЬНО
На чарговай нарадзе ў старшыні Чашніцкага райвыканкама Леаніда Пляшко абмяркоўваліся два асноўных пытанні. Перш за ўсё ўдзельнікі раённай планеркі крануліся тэмы зваротаў грамадзян ў першым квартале 2020 года. Асноўную інфармацыю па дадзенаму пытанні прадставіла начальнік сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алла Емяшова. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць зваротаў грамадзян паменьшылася.
   Традыцыйна сярод пытанняў, якія хвалююць жыхароў района, трэба адзначыць якасць паслуг жылева-камунальнай гаспадаркі, стан дарог, водазабеспячэнне населеных пунктаў і іншыя. Усе пытанні, так бы мовіць,  жыццяважныя, якія, як адзначыў Леанід Пляшко, трэба вырашать тэрмінова і ў рабочым парадку. Для гэтага кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, адказным асобам на месцах трэба трымаць руку на пульсе, прыслухоўвацца да людзей і ўважліва ставіцца да кожнай іх праблемы.
   Яшчэ адно пытанне, што разглядалася на нарадзе, тычылася забеспячэння небяспечнай жыццядзейнасці непаўналетніх. Намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Папко адзначыў, што ў раёне хапае бязхозных будынкаў і памяшканняў, асабліва ў сельскай мясцовасці. Пакінутыя аб’екты прадстаўляюць небяспеку для дзяцей і падлеткаў. На гэты аспект трэба звярнуць ўвагу.

   Старшыня райвыканкама адзначыў важнасць і неабходнасць рытмічнай работы ўсіх эканамічных суб’ектаў. Асабліва заўважыў Леанід Пляшко, каб у скаўшыхся абставінах, вызваных пандэміяй, прадпрымальнікі своечасова выплочвалі падаткі, разлічваліся па арэнднай плаце. Кожнае своечасовае паступленне фінансавых сродкаў ў бюджэт дазваляе трымаць сітуацыю пад кантролем і пазбягаць шматлікіх праблем, якія могуць узнікнуць ва ўмовах эпідэміалагічнай абстаноўкі.
   Яшчэ Леанід Владзіміравіч звярнуў увагу на прафілактычныя мерпрыемствы па недапушчэнню вясновых травапалаў. Трэба актывізаваць работу ў дадзеным накірунку супрацоўнікам раённага адзела па надзычайным сітуацыям і аадзела унутраных спраў.

 
 
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 25 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0