ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:20
ОФИЦИАЛЬНО
   2020-ы - год юбілейны. 9 мая будзем адзначаць 75 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Захаваць гістарычную памяць аб гераічным подзвігу савецкага народа-галоўная задача грамадзян Беларусі і нашага раёна. Менавіта аб надыходзячым свяце ішла гаворка ў панядзелак на планёрцы ў старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пляшко.
   Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Авіжа спынілася на стане і колькасці помнікаў і воінскіх пахаванняў на тэрыторыі раёна, як галоўнай спадчыне памяці Вялікай Айчыннай.
   Напярэданні 75-годдзя Перамогі вялікая ўвага надаецца ветэранам, людзям, якія падарылі нам магчымасць жыць пад мірным небам і радавацца кожнаму новаму дню. З кожным годам сведкаў той страшнай і кровапралітнай вайны становіцца ўсё менш. Але дапамога ім па-ранейшаму неабходна.
   Што ж тычыцца святкавання Дня Перамогі ў нашым раёне.
"Адмяняць зусім мерапрыемствы не планавалася першапачаткова, але даць магчымасць усім жадаючым выказаць сваё станоўчае і паважлівае стаўленне да Дня Перамогі неабходна", - адзначыў старшыня райвыканкама. Несумненна, эпідэміялагічная абстаноўка ўнесла карэктывы ў правядзенне масавых мерапрыемстваў. Але пры захаванні мер індывідуальнай абароны усе жадаючыя могуць прыняць удзел у мітынгу і ўскладанні вянкоў.
   Таксама на планёрцы ўзнімалася пытанне добраўпарадкавання дарожнага палатна. Дарожным службам ўказана на неабходнасць рамонту і будаўніцтва дарог у Чашніцкім раёне, а таксама прывядзення ў парадак чыгуначных пераездаў.
   Яшчэ адным пытаннем на пасяджэнні ў старшыні выканкама была арганізацыя харчавання механізатараў, якія, дарэчы, ужо сканчаюць пасяўныя палявыя работы. І тут ужо прафсаюзы павінны ўзяць гэтае пытанне на кантроль і актывізаваць сваю працу, праверыць, як выконваюцца санітарныя нормы, бяспеку людзей, якія абслугоўваюць механізатараў, месцы абслугоўвання і прыгатавання ежы і г.д.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1