ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 20

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:59
ОФИЦИАЛЬНО
   У панядзелак на планёрцы ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пляшко асноўным пытаннем на парадку дня быў ход выканання рашэння райвыканкама №263 "Аб сацыяльным абслугоўванні і сацыяльнай падтрымцы насельніцтва Чашніцкага раёна".
   Людміла Галавешка, намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела па занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чашніцкага райвыканкама далажыла аб працы з катэгарызаванымі грамадзянамі.
   У раёне прымаюцца ўсе меры па аказанні адраснай дапамогі грамадзянам, якія жывуць у нястачы, і з'яўляюцца запатрабаванай паслугай упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Чашніцкага раёна.
   Разглядаліся і іншыя пытанні, якія тычацца жыццядзейнасці раёна: гэта і добраўпарадкаванне ў раёне інтэрактыўнай пляцоўкі, і прафілактыка коронавирусной інфекцыі, і стан дарожнага палатна.
   Асобным радком на планёрцы стала інфармацыя, агучаная намеснікам старшыні райвыканкама Інай Сыроўчанка, якая ўзняла актуальнае на гэтым тыдні пытанне-правядзенне ўрачыстых лінеек ва ўстановах адукацыі.
 
 
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 21 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0