ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:53
ОФИЦИАЛЬНО
У панядзелак на планёрцы ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пляшко асноўным пытаннем на парадку дня быў ход падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі раёна да летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года.
Па актуальнай тэме адчыталася намеснік начальніка аддзела адукацыі Чашніцкага райвыканкама Наталля Бурмак.
   Найчасцей, каб зрабіць вакацыі дзяцей і падлеткаў бяспечнымі дастаткова іх заняць карыснай справай. У гэтым выпадку другасная занятасць і працоўныя лагеры падыходзяць як нельга дарэчы.
   Аддзелам па адукацыі была вывучана патрэба ў аздараўленні дзяцей, прызнаных знаходзячыхся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, усяго ў такой катэгорыі 26 дзяцей у раёне, з іх 14 - школьнага ўзросту. Ні адзін дзіця не застанецца без нагляду. 6 з іх пройдуць аздараўленне ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, 8 дзяцей дашкольнага ўзросту будуць наведваць яслі-сады, дзве выпускніцы 9га і 11га класа будуць у летні перыяд знаходзіцца пад наглядам дарослых.
   З улікам існуючай эпідэміялагічнай абстаноўкі, прадугледжаны мерапрыемствы па прафілактыцы зніжэння распаўсюджвання коронавіруснай інфекцыі. Таму за здароўе дзяцей у лагерах перажываць не варта. Правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў прадугледжана на адкрытым паветры, праветрыванне і вільготная ўборка памяшканняў, дэзінфекцыя ручак, дзвярэй, поручняў, сталоў, спартыўнага інвентара, цацак, правядзенне дэзінфекцыі посуду, працоўных паверхняў, халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання ў сталоўках прыдугджаны.
   Таксама на планёрцы, як звычайна, прагучалі лічбы, якія адлюстроўваюць бяспеку жыццядзейнасці за папярэдні тыдзень. Здзейснена 6 злачынстваў, у дачыненні да 6 грамадзян узбуджаны крымінальныя справы. Гэта ў асноўным крадзяжы. Таксама выяўлена злачынства ў сферы наркакантролю. Супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 45 грамадзян, Дзяржаўтаінспекцыяй - таксама 45 чалавек.
   Што тычыцца пажарнай бяспекі, то тут 17 пажараў з пачатку года ў Чашніцкім раёне і 3 загінуўшых. Далёка хадзіць не трэба, 30 мая ў в. Тоўпіна згарэла лазня. Прычыны пакуль высвятляюцца.                                                  
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 16 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0