ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 8

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:31
ОФИЦИАЛЬНО
У мінулы панядзелак на нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пляшко асноўным пытаннем на парадку дня была праца Навалукамльскага гарвыканкама па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Гэтая тэма, як адзначыў старшыня райвыканкама, актуальная не толькі для горада энергетыкаў, але і для ўсіх населеных пунктаў Чашніччыны.
   Пра тое, што ўжо зроблена і якія работы па добраўпарадкаванні вядуцца ў цяперашні час у горадзе энергетыкаў далажыў старшыня Навалукамльскага гарадскога выканаўчага камітэта Віталь Фадзееў.
   Таксама абмяркоўваліся даручэнні, якія былі дадзеныя пры правядзенні сустрэчы жыхароў горада з першым намеснікам Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці. Пытанне вынесенае на разгляд, каб у будучыні папярэджваліся такія выпадкі звароту грамадзян, - пракаментаваў Леанід Пляшко.
   Вострым пытаннем стаіць якасць вады ў горадзе Новалукомлі. Старшыня райвыканкама адзначыў, што павінна быць экстранае прыняцце мер. Варта звяртацца ў вышэйстаячыя, якія курыруюць гэты кірунак, інстанцыі. Пытанне водазабеспячэння горада энергетыкаў будзе знаходзіцца на кантролі раённага выканаўчага камітэта.
   Аб грамадскай бяспецы ў раёне за мінулы тыдзень даў справаздачу намеснік начальніка РАУС Андрэй Любезны.
   Аператыўную пажарную абстаноўку да прысутных данёс начальнік Чашніцкага РАНС Андрэй Балтрук. Колькасць пажараў у Віцебскай вобласці імкліва набліжаецца да леташняй адзнакі ў 407 за мінулы перыяд 2020 года. У нашым раёне за мінулы тыдзень пажараў і ўзгаранняў не зафіксавана. МНС пачынае акцыю «Канікулы без дыму і агню», да якой будуць прыцягнутыя аддзел адукацыі, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сельвыканкамы і іншыя зацікаўленыя.                                           
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 21 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0