ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:45
ОФИЦИАЛЬНО
На нарадзе пры старшыні райвыканкама ў мінулы панядзелак разглядалі пытанне аб ходзе рэалізацыі ў Чашніцкім раёне дзяржаўнай праграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2016-2020 гады.
 Начальнік Чашніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Чарнавусаў спыніўся на асноўных аспектах дзяржпраграмы і праблемных пытаннях, якія тычацца, у адпаведнасці з гэтым дакументам, нашага раёна.
   Па-ранейшаму актуальна і востра стаіць пытанне наяўнасці інвазіўных раслін на прыдарожных тэрыторыях і участках прыватных домаўладанняў.
   Старшыня райвыканкама Леанід Пляшко асабліва акцэнтаваў увагу на працы інспекцыі па навядзенні парадку ў гарадах і населеных пунктах раёна, высечцы старых і сухастойных дрэў і кустоў, своечасовым прад'яўленні службамі гаспадарам прэтэнзій і прадпісанняў. Ёсць карыстальнікі, ёсць гаспадары, арандатары, вось з імі і трэба цесна ўзаемадзейнічаць і дабірацца да сутнасці, адзначыў старшыня.
 
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 37 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0