ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 8

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


08:37
ОФИЦИАЛЬНО
У панядзелак на чарговай нарадзе пры старшыні раённага выканаўчага камітэта гаворка ішла аб ходзе выканання рашэння Чашніцкага райвыканкама ад 15 мая 2020 года №435 " Аб мерах па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў і ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў».
   Па гэтым пытанні інфармацыю прадставіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Людміла Галавешка.

   Леанід Пляшко звярнуў увагу прысутных на тое, што ўжо які год мы становімся сведкамі гібелі жыхароў нашага раёна на пажарах менавіта сталага, пенсійнага ўзросту. Нікога пераконваць не трэба ў тым, што ў жыцці можа здарыцца ўсякае і прадугледзець усе экстранныя сітуацыі проста немагчыма. Аднак варта максімальна засцерагчы ўразлівыя катэгорыі грамадзян ад дыму і агню. Для гэтага зацікаўленымі службамі ўсталёўваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вырабляецца рамонт печаў, кантралюецца стан электраправодкі і г.д.
   Але і дзецям варта больш уважліва ставіцца да бяспекі сваіх бацькоў. Калі няма магчымасці дапамагаць, можа, варта пераканаць іх перазімаваць ў іншым месцы, пад наглядам і ў цяпле?..                                                                                            
 
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 28 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0