ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 21

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:07
ОФИЦИАЛЬНО
На чарговай нарадзе пры старшыні райвыканкама ў мінулы панядзелак разглядалі пытанне працы архіва. З дакладам выступіла
дырэктар установы «Чашніцкі раённы архіў» Ірына Супрэдка.
   Асноўнай праблемай у тым, што не ўсе арганізацыі своечасова абнаўляюць архіў і правільна яго вядуць, Ірына Уладзіміраўна лічыць нядобрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў і частую змену адказных за архіў на месцах.  
   Кіраўнік спраў-начальнік аддзела ўпраўлення справамі райвыканкама Святлана Данілевіч таксама хацела завастрыць увагу на некаторых фактах па працы раённага архіва.
   Паважаныя кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, нагадваем вам пра неабходнасць прывесці архіўныя дадзеныя ў адпаведнасць, а Чашніцкі раённы архіў і яго архівісты заўсёды дапамогуць вам у гэтым.
   Асобнай тэмай абмеркавання Леанід Пляшко вынес стан прылеглай тэрыторыі, дзе будуецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Неабходна гэтую частку райцэнтра (нагадаем, ФАК размяшчаецца ў раёне аграсэрвісу ў г. Чашнікі) прывесці ў парадак. Гэта датычыцца і тэрыторыі на пад'ездзе да комплексу, і агародаў, і агароджы участкаў грамадзян, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці. А таксама неабходна вызначыць межы участкаў, замацаваных за арганізацыямі, што знаходзяцца вакол, каб ведаць, хто ў наступным будзе сачыць за парадкам.                                   
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0