ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 24

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:40
ОФИЦИАЛЬНО
На чарговай нарадзе ў Чашніцкім раённым выканаўчым камітэце слухалася пытанне аб рабоце, якая праводзіцца арганізацыямі ўласнасці Чашніцкага раёна па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. З дакладам выступіў начальнік аддзела эканомікі Сяргей Мішулкоў. У прыватнасці Сяргей Віктаравіч зазначыў, што асноўнымі мерапрыемствамі, якія дазваляюць арганізаваць работу ў дадзеным накірунку, з’яўляецца фарміраванне каляндарнага графіка  па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Чашніцкага раёнага, і пераліку маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца неэфектыўна і  падлягае спісанню.
Сяргей Віктаравіч расказаў аб рабоце па кожным з 17 аб’ектаў, якія падлягаюць продажу. Паслухаем  інфармацыю аб тым, што канкрэтна  зроблена аддзелам па адукацыі Чашніцкага райвыканкама і  прадпрыемствам “Чашнічанка”.
(Сяргей Мішулкоў агучыў інфармацыю аб рабоце з аб’ектамі , якія засталіся пасля ліквідацыі Чашнікскай міжрайбазы, аб продажы аб’ектаў Чашніцкай ПМК- 71, ЖКГ  г.Чашнікі.
Такім чынам, у выніку работы, якая праводзіцца арганізацыямі ўласнасці Чашніцкага раёна па стане на 13 верасня 2021 г. прададзена 7 аб’ектаў нерухомай маёмасці, або 41,2 працэнта ад запланаванай колькасці.
Па плане  2021 г. пад знос быў прызначаны 1 аб’ект нерухомай маёмасці, гэта будынак магазіна ў в. Заессе. Аб’ект быў дэмантыраваны.          На будучыя гады плануецца далейшая работа па зносе 2 фельдшарска –акушэрскіх пунктаў  у в. Латыгалічы і в.Грынькі, будынку магазінаў в. Ульянаўка, в. Замошша, сталовай у в. Дварэц.
З мэтай навядзення парадку на зямлі зацверджаны пералік аб’ектаў, якія падлягаюць спісанню з наступным зносам і рэкультывацыяй зямельных участкаў. Такіх аб’ектаў па Чашніцкім раёне 15.
Старшыня райвыканкама Леанід Плешко зазначыў, што неабходна звярнуць увагу на захаванасць  аб’ектаў, якія рыхтуюцца да продажу, і абмежаванне доступу  ў дадзеныя будынкі. Пагаршэнне стану аб’ектаў нерухомасці  прывядзе да зніжэння інвестыцыйнай прывабнасці і пакупніцкага попыту. З гэтай жа мэтай трэба прадумаць варыянты больш аператыўных дзеянняў па арганізацыі аўкцыёнаў з мінімальнай стартавай цаной аб’ектаў.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0