ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


16:11
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Вовк правёў у Чашніках прыём грамадзян

Дзесяць пытанняў за чатыры гадзіны: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Вовк правёў у Чашніках прыём грамадзян. Ужо пасля мерапрыемства, адказваючы на пытанні журналістаў, Віталь Вовк адзначыў, што прыём грамадзян паказаў: мясцовая ўлада актыўна працуе з насельніцтвам.

   Што датычыцца праблем, з якімі людзі ішлі да памочніка Прэзідэнта, то іх тэматыка была даволі разнастайнай: ад пытанняў узаемадзеяння з расійскімі акцыянерамі на заводе “Этон” да выбараў старшыні ў гаражным кааператыве. Напрыклад навалукамчанак, якія прыйшлі на прыём утраіх, хвалявала праблема з разраду адвечных. Яны расказалі, што прайсці да могілак у былой вёсцы Калінаўка можна толькі праз мазутную гаспадарку Лукомльскай ДРЭС. А гэта выклікае пэўныя нязручнасці: трэба загадзя пакінуць заяўку, чакаць, пакуль ахова правядзе цябе праз рэжымную тэрыторыю, такім жа чынам вяртацца назад. Як сцвярджаюць жанчыны, пахавальныя службы адмаўляюцца хаваць нябожчыкаў такім чынам. Да і самі людзі, каб наведаць могілкі, чакаюць ледзь не паўгадзіны, пакуль правядуць усе неабходныя меры. Сітуацыя, на погляд навалукамчан, абсурдная: могілкі ёсь, а зручнай дарогі да іх няма.

   Пытанне гэта, як сцвярджаюць у райвыканкаме, знаёмае. Больш таго, быў праведзены сход, на які запрасілі прадстаўнікоў РУП “Віцебскэнерга”. Жыхарам Навалукомля паабяцалі: іх будуць бесперашкода прапускаць праз тэрыторыю мазутнай гаспадаркі. А вось для таго, каб пабудаваць новую дарогу, якая б не ляжала праз рэжымную зону, патрэбны грошы і час. Віталь Вовк запэўніў жанчын, што пытанне будзе вырашана найбольш зручным для людзей чынам.

   З разраду даўнішніх таксама і праблема, з якой звярнулася да памочніка прэзідэнта Валянціна Багдановіч з Навалукомля. Уздымалі яе жыхары мікрараёна індывідуальнай забудовы на розных узроўнях. Калісьці напачатку дзевяностых мікрараён будавалі так званым гаспадарчым чынам тыя, хто не меў патрэбу ў жыллі. І вуліцы тады не заасфальтавалі. Нядаўна побач з гэтым пасёлкам пабудавалі новы: для жыхароў, якія мелі патрэбу ў жыллі. Згодна з праектам, зрабілі там неабходную інфраструктуру. У тым ліку і асфальтаваную дарогу. Вось гэтая дарога і стала камянём перапоны. Жыхары старога пасёлка сцвярждаюць: іх вуліцы не адпавядаюць устаноўленым тэхнічным запатрабаванням, па іх едуць машыны, а гэта – пыл, бруд. Тут жа дзеці ідуць у школу.

   Віталь Вовк адзначыў, што будзе праведзена ацэнка адпаведнасці стану дарогі ўстаноўленым патрабаванням. Зыходзячы з яе выніку і будуць прымацца далейшыя меры.

   А вось абнадзеіць Зою Старавойтаву з в. Навасады не атрымлася. Каля двух гадоў таму яе выселілі са службовага жылля. Напачатку дзевяностых службовы дом прадставілі яе мужу, які адпрацаваў на прадпрыемстве да 95-га. У доме ж сям’я жыла да 2017-га пакуль не атрымала прадпісання на высяленне. Прыватызаваць дом сям’я не змагла: абавязковая ўмова для прыватызацыі – чалавек павінен адпрацаваць на прадпрыемстве дзесяць год – не выканана. Цяпер жыллё пераведзена ў камерцыйнае, якое не належыць да прыватызацыі. Справа сям’і Старавойтавых разглядался ў раённым, абласным, а некаторыя пытанні і ў Вярхоўнысм судзе. Ёсць пэўнае рашэнне суда і трактаваць яго не возьмецца ніхто.

   Часта праблема людзей заключаецца ў тым, што яны не ведаюць правоў, якія прадстаўляе ім заканадаўства, адзначыў Віталь Вовк падчас размовы з журналістамі.

   Калі падрабязна расказваць пра ўсе пытанні, якія паступілі падчас прыёму грамадзян, спатрэбіцца не адна радыёперадача. Галоўная ж выснова: усё павінна быць па закону і дзейнічаць дзяржаўныя органы і структуры толькі ў адпаведнасці с заканадаўствам краіны.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 19 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0