ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:47
Першы дзень лета збірае хлопцаў і дзяўчынак: на Чашніччыне адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей

На некаторы час плошча каля райвыканкама стала тэрыторыяй дзяцінства, дзе рабят запрашалі самыя розныя тэматычныя пляцоўкі, фотадворыкі і іншыя забавы. А на сцэне разгарнулася сапраўднае шоу з прыстаўкай бэбі. Яго ўдзельнікаў, а таксама ўсіх, хто прышоў на свята, павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксанд Косаў, які адзначыў, што У Чашніцкім раёне жывуць таленавітыя, творчыя і актыўныя хлопцы і дзяўчаты, сапраўдныя патрыёты. Многія з іх дастойна прадстаўляюць раён на розных спаборніцтвах, алімпіядах і конкурсах, дамагаюцца высокіх вынікаў і ўзнагарод. Задача грамадства, улады, сям'і - і далей падтрымліваць гэта імкненне, накіроўваць дзіцячую энергію ў патрэбнае рэчышча. Словы шчырай ўдзячнасці гачалі ў адрас бацькоў, педагогаў і ўсіх, хто ўкладвае свае сілы і душу ў выхаванне падрастаючага пакалення. Падзякавалі ўсім, хто прысвячае сваё жыццё працы з дзецьмі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з рабятамі з абмежаванымі магчымасцямі. Асобныя словы падзякі - людзям, якія падарылі сямейнае шчасце прыёмным дзецям.

   Ну а для падрастаючага пакалення 1 чэрвеня стаў адметным днём яшчэ і таму, што пачаліся самыя доўгія канікулы. Хай жа яны стануць не толькі цёплымі, але і незабыўнымі.

Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 11 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0