ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


06:22
ПОМОЩЬ ВЕТЕРАНАМ

Каля Br18 млн накіруюць у Беларусі з бюджэту на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яе атрымальнікамі стануць амаль 22 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, каменціруючы ўказ №118 " Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі", які 28 сакавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы. Матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тыс. будзе аказана Героям Савецкага Саюза, Br1,5 тыс. - інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама тым, хто прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. Па Br800 выплацяць асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады ВАВ; якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог; членам экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў; якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

                                            ******************

Ні адна просьба ветэранаў не застаецца без увагі на Чашніччыне. Дарэчы, у нашым раёне жывуць тры інваліды, 13 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пяць былых жыхароў блакаднага Ленінграда, чатыры чалавекі, узнагароджаныя ардэнамі і медалямі за самаадданую працу ў гады вайны, а таксама 33 пяцярпеўшых ад наступстваў Вялікай Айчыннай. Супрацоўнікамі сацыяльнай службы ўжо праведзены абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў, у выніку якіх паступіла шэсць просьбаў. Па ўсім прыняты адпаведныя рашэнні райвыканкама. Шэфскую дапамогу тым, каму мы абавязаны свабодай і незалежнасцю, аказвае моладзь. Школьнікі, актывісты бээрэсмаўцы не выпускаюць моманту лішні раз зайсці да ветэранаў, каб не толькі дапамагчы ў вырашэнні бытавых праблем, але і яшчэ раз паслухаць каштоўныя ўспаміны жывых удзельнікаў баявых дзеянняў.

Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 14 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0