ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:22
1 чэрвеня ў нашай краіне адзначуць Міжнародны дзень абароны дзяцей

Ну а заўтра чарговае свята зноў збярэ дзяцей. 1 чэрвеня ў нашай краіне адзначуць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Амаль кожная сусветная краіна афіцыйна адзначыла гэтую дату ў сваім календары як святочную. І нядзіўна, бо дзеці, як ніхто ў гэтым велізарным свеце, маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Менавіта ў гэты дзень у многіх краінах свету праходзяць розныя мерапрыемствы, конкурсы, фестывалі, дабрачынныя канцэрты. Гэты дзень закліканы нагадаць дарослым, што дзеці - паўнапраўныя члены грамадства, маюць права расці шчаслівымі, займацца любімай справай.

Хай жа ў жыцці нашых дзяцей ніколі не будзе расчаравання. Хай ўсе ружовыя мары абавязкова ператворацца ў рэальнасць. Няхай іх вясёлы, радасны смех заўсёды радуе нас.

         А павесяліцца і парадвацца заўтра нашым дзецям прапануюць на свяце, што пройдзе на плошчы каля райвыканкама ў райцэнтры. Акрамя конкурснай праграмы “Бэбі-шоу”, тут будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, працаваць тэматычныя пляцоўкі, гандаль. Жадаючыя змогуць наведаць фота-дворык з казачнымі персанажамі, альбо літаратурны сквер, сфатаграфавацца з раставымі лялькамі. Пачатак свята – ў дзесяць гадзін.

 

Категория: АФИША | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1