ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


06:42
ПОСЛЕДНИЙ ЗВОНОК (+ ВИДЕО)

Больш за дзве тысячы дзевяцьсот школьнікаў Чашніччыны ўчора пачулі апошні школьны званок. Заканчэнне навучальнага года стала падставай для ўрачыстых лінеек, якія прайшлі ва ўсіх школах раёна. І пакуль адны вучні развітваліся са школай на тры месяцы, выпускнікі назаўсёды развіталіся не толькі з альма-матер, але і з дзяцінствам. Менавіта яны, вучні адзінаццатых класаў, сталі галоўнымі дзеючымі асобамі свята. І менавіта ім гаварылі асобыя, самыя цёплыя словы прадстаўнікі раённай улады, настаўнікі, бацькі і тыя, хто толькі пачынае шлях па вялікай школьнай лесвіцы. І канешне, школьны званок гучай для іх у апошні раз па-асобаму.

Наперадзе ў выпускнікоў экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне. Няхай жа галоўны экзамен пад назвай дарослае жыццё будзе для іх лёгкім і паспяховым. У добры шлях, выпускнікі!

 

 
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/2