ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:19
Пра слаўных землякоў – у шырокім маштабе

Пра слаўных землякоў – у шырокім маштабе: на гэтым тыдні ў райцэнтры прайшоў круглы стол “Нашы знакамітыя землякі”. Янка Журба і Барыс Аракчэеў, Алесь Шашкоў і Рыгор Рэлес – можна доўга перлічваць тых, хто праславіў наш раён, для каго Чашніччына стала невычэрпнай крыніцай натхнення. А разам з гэтым сказаць і пра тых, хто зараз жыве і творыць тут, на нашай зямлі, дорыць землякам свой талент.

   Менавіта пра іх ішла гаворка падчас мерапрыемства, якое пачалося ў Чашніцкім гістарычным музеі, працягнулася ў Доме рамёстваў, а асноўная частка прайшла ў актавай зале аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Яна сабрала за адным круглым сталом прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў, тых, хто займаецца даследчай і пошукавай дзейнасцю, працуе ў музеях, музейных пакоях і кутках.

   Ну а галоўнай на парадку дня стала тэма гістарычнай спадчыны раёна, ўвекавечанне памяці нашых славутых землякоў. Вялікая работа ў дадзеным напрамку праводзіцца гістарычным музеем, школамі Чашніччыны. Нельга не сказаць і пра такіх апантаных людзей, як краязнаўца Віктар Грыбко. Добры ўзор таму, як на жывых прыкладах выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю малую радзіму і людзей, якія жывуць тут, - сярэдняя школа №1 Новалукомля, дзе нядаўна з’явіўся пакой Ганны Асіпковай. А супрацоўнікі цэнтралізавайнай бібліятэчнай сістэмы плануюць стварыць літаратурную карту раёна.

   Гэтыя і многія другія ініцыятывы не толькі выклікалі вялікую зацікаўленасць у прысутных, але і былі горача падтрыманы. Разам вырашылі: галоўным вынікам круглага стала стане сумесная праца пра знакамітых земляках Чашніччыны, удзел у стварэнне якой прымуць літаральна ўсе, запрошаныя на мерапрыемства.

Категория: КУЛЬТУРА | Просмотров: 28 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1