+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Июль 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 10

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


11:26
Праблема АТРЫМАННЯ арэнднай платы была абмеркавана на чарговай штотыднёвай нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко

260 тысяч рублёў арэнднай платы было атрымана арганізацыямі камунальнай уласнасці ў 2017 і 155 тысяч – ў першым паўгоддзі бягучага года. Разам з тым па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема запазычаннасці. Па аператыўным дадзеным, яе памер – амаль 8 з паловай тясч рублёў. Менавіта гэтая праблема і была абмеркавана ў мінулы панядзелак на чарговай штотыднёвай нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко.

   Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А. Я Сурын, недаатрымалі арэндную плату жыллёва камунальныя гаспадаркі, Навалукомльская цэнтральная раённая бальніца, а таксама іншыя арганізацыі. Нягледзячы на вялікі аб’ём плошчаў, што здаюцца ў арэнду, у раёне есць яшчэ нямала свабодных. Тым часам у чэрвені быў уцягнуты ў абарот будынак мехмайстэрні ў аграгарадку Лукомль. Зараз сваю дзейнасць там ажыццяўляе прыватнае прадпрыемства, якое займаецца дрэваапрацоўкай. І літаральна на мінулым тыдні на экспарт у Германію адтуль адправілася першая партыя прадукцыі. Гэты прыклад - кіраўніцтва да дзеяння ўсім зацікаўленым. Неабходна праяўляць ініцыятыву, ствараць спрыяльныя ўмовы для тых, хто жадае набыць, узяць у арэнду будынкі, якія не выкарыстоўваюцца і арганізаваць там вытворчасць, адкрыць сваю справу, падкрэсліў старшыня райвыканкама.

   Як працяг тэмы – адкрыццё на мінулым жывёлагадоўчым комплексе ў весцы Шаўкошчына Альшанскага сельсавета вытворчага ўчастка па вырошчванні свіней, на якле зврянуў увагу Ленід Уладзіміравіч.

   Акрамя гэтага, падчас нарады было абмеркавана пытанне арганізацыі ўборачнай кампаніі. Азімы рапс у раёне практычна ўжо ўбраны, пачынаецца ўборка зерневых. Умовы надвор’я ў нашай вобласці былі больш спрыяльнымі, чым на поўдні страны, таму ўвага арганізацыі і правядзенню уброчной тут будзе самай пільнай. Кіраўнік раёну нагадаў пра ролю ў гэтай важнай сельскагаспадарчай кампаніі адказных ад райвыканкама.

   Намеснік начальніка раённага аддзела унутраных спраў С. Л. Сцяпук інфармаваў пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна. Выклікае трывогу той факт, што толькі за мінулы тыдзень міліцыянерамі было затрымана тры вадзіцелі ў нецвярозым стане.

   Начальнік РАНС Д. А. Вішнеўскі далажыў, што на мінулым тыдні ў раёне адбылося тры пажары, на шчасце, ніхто не пацярпеў
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 24 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar