ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:34
Прадстаўнікі нашага раёна прынялі ўдзел у свяце, якое прайшло 4 мая на мемарыяльным комплексе “Прарыў”

Прадстаўнікі нашага раёна прынялі ўдзел у свяце, якое прайшло 4 мая на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. Мерапрыемства было арганізавана ў гонар 75-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і 45-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу. А прыехалі на Ушаччыну спартсмены, моладзь Чашніччыны на веласіпедах. Патрыятычны велапрабег стартаваў 3 мая на плошчы каля помніка воінам-вызваліцелям. Як адзначыў дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба “Скіна” Леанід Барадаўка, падобныя акцыі сталі добрай традыцыяй у нашым раёне.

   На гэты раз геаграфія велапрабегу пашырылся да Ушачцкага раёна. Дарэчы, мемарыяльны комплекс "Прарыў" быў адкрыты ў чэрвені 1974 году на месцы прарыву варожай блакады 5 мая 1944 года партызанамі Полацка-Лепельскай зоны ў 7 км ад Ушачаў. Тут 16 партызанскіх брыгад на чале з будучым Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанком вырваліся з акружэння і змагаліся з ворагам да прыходу частак Савецкай арміі. Разам з партызанамі змаглі вызваліцца і больш за 15 тыс. мірных жыхароў. На Ушачцкім прарыве ваявалі і многія нашы землякі

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1