ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:36
ПРИЕМ ГРАЖДАН

Дзе прыватнай асобе можна набыць друз, як адрамантаваць дом і ці трэба плаціць штраф – з такімі і іншымі пытаннямі звярталіся жыхары Чашніччыны  да першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі- начальніка ўпраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзя Рашацько, які на мінулым тыдні правёў у нашым раёне прыём грамадзян.

   Як адзначыў пасля прыёму Генадзь Рашацько, радуе той факт, што ўсе заяўленыя пытанні не мелі глабальнага характару і маглі б добра вырашыцца на месцах, каб людзі проста дайшлі да мясцовай улады. Дарэчы, кожны з заяўляльнікаў атрымае канкрэтны адказ. Што датычыцца саміх пытанняў, то спектр тэмаў быў даволі шырокі. Напрыклад, чашнічанін звярнуўся ад імя чашніцкіх членаў Саюза афіцэраў са скаргай на тое, што не ўсе яны атрымалі юбілейны медаль да 100-годдзя Узброеных сіл. Інфармацыя гэта пацвердзілася і ў абласным ваенным камісарыяце. Справа ў тым, што медалёў на Віцебшчыну, сапраўды, прыйшла недастатковая колькасць. Узнаграроджваліся імі ў першую чаргу тыя, хто ўнёс значны асабісты ўклад у абароназдольнасць краіны, будаўніцтва Узброеных сіл, патрыятычнае выхаванне моладзі. Генадзь Рашацько са свайго боку паабяцаў высветліць, ці ёсць магчымасць чашнічанам атрымаць тую колькасць медалёў, якой нестае.

   А вось праблему жыхаркі райцэнтра вырашылі практычна на месцы. Жанчына расказала, што жыве ў старым доме 1925 года пабудовы. Дом разлічаны на тры сям’і. І, калі ў сваіх пакоях яна сама стараецца рабіць рамонт, то, напрыклад, у агульным калідоры ўсё зрабіць самой ёй не пад сілу. Тут жа яна атрымала тлумачэнні: так як адна з кватэр знаходзіцца на балансе жкг, камунальшчыкі прадметна разбяруцца, што трэба зрабіць і колькі гэта каштуе. Рамонт будзе зроблены сіламі камунальнай гаспадаркі пры долевым удзеле чашнічанкі.

   Усяго за паўтары гадзіны да першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі- начальніка ўпраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь звярнулася шэсць чалавек з Чашнік і Навалукомля. Ужо пасля мерапрыемства, размаўляючы з прадстаўнікамі прэсы, Генадзь Рашацько запэўніў, што кожны з наведвальнікаў атрымае канкрэтны адказ, а пры неабходнасці, дапамогу.

Категория: ГОСОРГАНЫ | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1