ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:53
Пытанне забеспячэння жыхароў Чашніцкага раёна якаснай пітной вадой разглежджана на чарговай нарадзе ў райвыканкаме
Пытанне забеспячэння жыхароў Чашніцкага раёна якаснай пітной вадой разглежджана на чарговай нарадзе ў райвыканкаме, якую праводзіў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чашнікскага райвыканкама Міхаіл Мільчанін. Акцэнт рабіўся на праблемы з водазабеспячэннем сельскіх населеных пунктаў, таму ў гаворцы прымалі ўдзел кіраўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.
З асноўным дакладам выступіў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чашніцкага райвыканкама Андрэй Дробыш і акрэсліў агульны стан справы.
      На нарадзе выступілі кіраўнікі сельвыканкамаў, акрэсліўшы тыя праблемы, якія патрабуюць неадкладных мер па канкрэтных населеных пунктах: патрабуецца своечасовая ачыстка калодзежаў, замена тэхналагічнага абсталявання пры цэнтралізаваным водазабеспячэнні, існуе праблема нізкай якасці вады, таму ставяцца пытанні будаўніцтва станцый абезжалезвання вады і многае іншае.
Размова атрымалася дэталёвая і выявіла рэальную сітуацыю ў раёне. Міхаіл Мільчанін падкрэсліў, што сканцэнтраванасць на праблемах і кантроль дапамогуць своечасова вырашаць многія пытанні ў гэтым накірунку.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 34 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0