ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 24

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:05
Рэгіянальны форум “Беларусь адзіная “ сабраў прадстаўнікоў Віцебскай вобласці ў г. Наваполацку 31 жніўня
Рэгіянальны форум “Беларусь адзіная “ сабраў прадстаўнікоў Віцебскай вобласці ў г. Наваполацку 31 жніўня. Нагадаем, што  да гэта часу  такія мерапрыемствы ўжо прайшлі ў іншых гарадах рэспублікі, а прымеркаваны яны да Года народнага адзінства. Мэта форуму “Беларусь адзіная”  - сабраць прадстаўнікоў рэгіёнаў, выявіць праблемы грамадства, пагавырыць аб набалелым, разабрацца ў прычынах праблемных пытанняў. А ў выніку- выпрацаваць адзіны пункт гледжання на шляхі развіцця грамадства і краіны ўвогуле. Меркаванне народа , дыялог – вось галоўная мэта  форуму.
           У склад дэлегацыі ад Чашніцкага раёна ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў на чале са старшынёй Савета дэпутатаў Аляксандрам Косавым,  прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў массавай інфармацыі – усяго 21 чалавек.
      Дыялог наладзілі вядучыя эксперты краіны ў вобласці эканомікі, паліталогіі, філасофіі, сацыялогіі - Аляксандр Шпакоўскі, Вадзім Гігін, Аляксей Дзермант, Анастасія Баброва, Аляксей Аўдонін.
       Кожны з прысутных мог задаць, як кажуць, тон размове і прапанаваць пытанні для абмеркавання.  Напачатку эксперты форуму абазначылі тэмы для дыялогу:  санкцыі, Саюзнае будаўніцтва, змяненні ў Канстытуціі, склад Усебеларускага народнага сходу. Але ў ходзе размовы  некаторыя пытанні прыцягнулі асаблівую ўвагу публікі. Напрыклад, амаль дыскусію выклікала амеркаванне маладзёжнай палітыкі і ролі партый у развіцці краіны. Новым аспектам абмеркавання з’явілася тэма прадпрымальніцтва і яго актыўнае ўключэнне   ў жыццё краіны і рэгіёна.
           Было на самой справе цікава, таму што размова ішла шчырая і кірунак яе змяняўся ў залежнасці ад  пазіцыі таго, хто выходзіў да мікрафона.
           Уражаннямі ад мерапрыемства пажадалі падзяліцца з радыёслухачамі і прадстаўнікі дэлегацыі Чашніцкага раёна. Але пра гэта –у наступным выпуску радыёпраграмы 6 верасня.
           Увогуле, як зазначыў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадім Гігін,  “Беларусь адзіная” –гэта не проста даніна павагі Году народнага адзінства і святу, якое нас чакае 17 верасня. Гэта рэальнае адлюстраванне тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. І людзі адкрыта і без фармалізму  абмяркоўвалі набалелыя пытанні з адной мэтай – будаваць сваю краіну, развівацца і ісці наперад і быць адзіным цэлым.           
Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0