ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:28
Рыхтуемся да Цяпінскага фэсту
У Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адбылося завочнае знаёмства “З народам і ўваскрэсну”, прысвечанае 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага і Году малой радзімы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 11 “А” і 11 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомль”. Бібліятэкар чытальнай залы Іўко Ірына Мікалаеўна паведаміла вучням аб старонках жыцця і дзейнасці беларускага гуманіста-асветніка, пісьменніка Васіля Цяпінскага. На працягу ўсяго паведамлення на экране дэманстраваліся слайды.
Пасля гістарычнай даведкі вучням была прапанавана гульня-віктарына “Пісьменнасць”. Удзельнікі віктарыны па чарзе выбіралі на экране пытанне з колькасцю балаў ад 10 да 50 у наступных намінацыях: “Кнігі”, “Думкі вялікіх”, “Гісторыя пісьменнасці”, “Асветнікі”, "Францыск Скарына” і “Яны - твой гонар, Беларусь”. Прагучалі такія пытанні: “У чым асаблівасць выдадзенай Францыскам Скарынам “Бібліі”?”, “У 1562 г. у Нясвіжы была выдадзена кніга “Катэхізіс” (сімвал веры), якая з’яўлялася першай надрукаванай на беларускай мове кнігай на зямлі сучаснай Беларусі. Хто яе аўтар?” і інш. Па выніках гульні найбольшую колькасць балаў набраў 11 “А” класс, які і быў узнагароджаны дыпломам, атрымаўшы званне пераможцы
Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0