ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:22
Самае галоўнае – не забыцца пра ветэранаў
Самае галоўнае – не забыцца пра ветэранаў: на мінулым тыдні прайшло першае пасяджэнне агркамітэта па падрыхтоцы і правядзенню мерапрыемстваў, прызначаных да 75-годдзя вызвалення Беларусі, Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Галоўным на парадку дня стаў клопат пра ветэранаў, а таксама ўвекавечанне памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Як было адзначана пад час нарады, ўжо арганізаваны абследванні матэрыяльна-бытавых умоў ветэранаў, збіраюцца іх просьбы, пажаданні, якія, безомоўна, будуць выкананы. Праводзяцца і медыцынскія абследванні дадзенай катэгорыі жыхароў раёну, ім аказваецца валанцёрская дапамога ў самых розных пытаннях. Актыўна ў гэтую работу ўключаецца моладзь Чашніччыны. Дарэчы, Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі прымеркоўвае да значнай даты цэлы рад акцый, мерапрыесмтваў, сярод якіх – добраўпарадкаванне памятных мест. Што датычыцца апошніх, то ў цяперашні час ідзе маніторынг стану воінскіх пахаванняў, удакладняецца спіс арганізацый, прадпрымстваў, якія замацаваны за памятнымі месцамі. Адным словам, лейтматывам работы становяцца словы: ніхто не забыты і нішто не забыта
Категория: 75 ЛЕТ БЕЗ ВОЙНЫ | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0