ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:08
Сёння спаўняецца 33 гады з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС

   Сёння спаўняецца 33 гады з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльскія ўспаміны - не толькі імкненне ўспомніць гісторыю катастрофы, якая здарылася больш за 30 гадоў таму, але і жаданне схіліць галаву перад людзьмі, якія вынеслі на сваіх плячах тую страшную бяду.

  У выніку Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыеактыўнага забруджвання апынулася амаль чвэрць тэрыторыі нашай краіны - 3 тыс. 678 гарадоў і вёсак, у якіх пражывала 20% насельніцтва рэспублікі. Кожны пяты жыхар Беларусі стаў ахвярай Чарнобыля. Сумарны ўрон, нанесены рэспубліцы чарнобыльскай катастрофай у разліку на 30-гадовы перыяд яе пераадолення, ацэньваецца ў 235 млрд. дал. ЗША, што роўна 32 бюджэтам краіны 1985 года. Радыеактыўнаму забруджванню падвергнулася тэрыторыя Беларусі плошчай 48,8 тыс. кв. км (23,5%). З карты нашай краіны знікла больш за 430 населеных пунктаў. Чарнобыльская праблема кранула палову з 118 раёнаў. Радыеактыўнаму забруджванню падверглася каля чвэрці ляснога фонду Беларусі - 20,1 тыс. км кв. лесу. Беларусь атрымала 70% радыяцыйнага забруджвання з Чарнобыля.

   Аварыя адбылася ў ходзе эксперыментальнага выпрабавання аднаго з турбагенератараў 4-га блока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 г. у 1 гадзіну 23 хвіліны па маскоўскім часе. У наступныя дні, тыдні, месяцы ў зоне Чарнобыля пачаўся гераізм людзей па пераадоленню наступстваў катастрофы. Пажарныя, верталётчыкаў, рабочыя, інжынеры, навукоўцы, спецыялісты саюзных і рэспубліканскіх органаў, вайскоўцы - амаль 700 тыс. Чалавек. Яны жывым шчытом захілілі не толькі сваю краіну, але і Еўропу. У Беларусі - амаль 115 тыс. Удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0