ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


16:37
У ЧАШНІКАХ АБМЕРКАВАЛІ, ЯК БУДУЦЬ СВЯТКАВАЦЬ 75-ГОДДЗЕ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Аб тым, як ідзе падрыхтоўчая работа, якія значныя падзеі чакаюць жыхароў Чашніччыны, ішла гаворка падчас штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Л. У. Пляшко. На гэты раз састаў планёркі быў расшыраны, бо да ўдзелу ў ёй запрасілі прадстаўнікоў гістарычнага музея, біблятэк, грамадскіх аб’яднанняў – усіх, хто мае непасрэднае дачыненне да правядзення святочных мерапрыемстваў.

   Музейна-педагагічныя заняткі, перадвіжная выстава, экскурсія “Ад помніка да помніка” – ўсё гэта можа прапанаваць Чашніцкі гістарычны музей. Як адзначыла дырэктар музея Л. Р. Касцянка, работа па падрыхтоўцы да значнай даты развярнулася поўным ходам. Для падрастаючага пакалення праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі, створана электронная картатэка воінскіх пахаванняў, вядзецца пошукоая экспедыцыя “Не было безыменных салдат”.

   Памяць пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай захоўваецца і ў біліятэках. Менавіта яны, асабліва на сяле, часта становяцца культурным цэнтрам, дзе збіраюцца людзі, праходзяць цікавыя мерапрыемствы, на лепшых прыкладах выхоўваецца моладзь. Таму нельга недаацэньваць ролю гэтых устаноў культуры ў святкаванні 75-годдзя вызвалення. Ні адзін ветэран Вялікай Айчыннай не застаецца без увагі бібліятэчных работнікаў раёна, падкрэсліла дырэктар цэнтралізванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Васільеўна Міцькавец.

   Значны ўклад у падрыхоўку і правядзенне мерапрыемстваў, прызначаных да юбілейнай даты, робіць моладзь. Менавіта для іх, маладых, так важна захаваць памяць пра вялікі подзвіг у імя Перамогі. Што робіцца ў гэтым напрамку, расказала начальнік аддзела па адукацыі Г. У. Дзірко. Спаборніцтва па пальбе з пнеўматычных вінтовак памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Буткевіча, аперацыя “Абеліск”, конкурс фотаздымкаў “Я памятаю. Я ганаруся” – складана пералічыць то мноства мерапрыемстваў, галоўнымі ўдзельнікамі якіх становяцца школьнікі.

    Ужо сёння трэба гаварыць пра канкрэтныя справы, падкрэсліў старшыня райвыканкама Л. У. Пляшко, падводзячы вынікі размовы. Наша задача – праявіць клопат пра кожнага, хто каваў Перамогу і захаваць памяць пра вайну і яе герояў для нашчадкаў.

Категория: 75 ЛЕТ БЕЗ ВОЙНЫ | Просмотров: 21 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 5.0/1