ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:57
У краіне поўным ходам ідзе ўборачная
Спецыфіка гэтага года ў тым, што паралельна наклаліся ўборка азімага рапсу, збожжавых і нарыхтоўка кармоў.
Па даденым беларускага тэлеграфнага агенства ў Віцебскай вобласці на сённяшні дзень збожжавыя сабраны практычна на  чвэрць ад усіх  плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па рэгіёне – 29 ц/га , змалочана 29 тыс. тон . Штодзень на палях рэспублікі задзейнічана болей за тысячу камбайнаў, на адвозцы зерня – амаль паўтары тысячы тэхнікі.
У Аршанскім раёне  з’явіўся першы экіпаж –тысячнік з гаспадаркі “Межава –Агра”, гэта бацька і сын Лапцінскія.
Перадавікі ўборачнай ёсць і ў Чашніцкім раёне. Тут умеюць працаваць! Лепшымі сярод лепшых па стане на 26 ліпеня можна назваць наступныя экіпажы збожжаўборачных ўборачных камбайнаў:
Віктар Папко і  Андрэй Папко (“Дварэц Працы –Агра”), намалацілі 519 тон збожжа.
Віталь Сяржанаў і  Аляксандр Сяржанаў (“Дварэц Працы –Агра”), намалацілі 494, 22 т.
Сяргей Кацар  (“Вядрэньскае –Агра”)намалаціў 469, 87 т. збожжа.
Сярод маладзёжных экіпажаў:
Васіль Ляхаў  (“Дварэц Працы –Агра) намалаціў 283,4 т. збожжа.
Сярод вадзіцелей транспартных сродкаў:
Аляксандр Осіпаў з “Вядрэнскага –Агра” на аўтамабілі МАЗ перавёз больш за 703 т. тон збожжа.
Сярод маладых вадзіцелей: Яўгеній Карага (“Дварэц Працы –Агра”) на аўтамабілі МАЗ перавёз 776 тон збожжа.
Вялікі дзякуй людзям працы за іх штодзённы подзвіг, за адказнасць і адданасць сваёй хлебаробскай прафесіі. Будзем з хлебам!
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 34 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0