ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:47
у мінулую суботу ў Навалукомльскім палацы культуры прайшло ўшанаванне дзяцей, якія дабіліся значных дасягненняў у вучобе, творчасці, спорце

Якія разумныя выраслі дзеці: у мінулую суботу ў Навалукомльскім палацы культуры прайшло ўшанаванне дзяцей, якія дабіліся значных дасягненняў у вучобе, творчасці, спорце.

   Прыгожыя, таленавітыя, паспяховыя – якія толькі эпітэты ў адрас намінантаў не гучалі са сцэны і проста ў размовах тых, хто прыехаў падтрымаць “залатую” моладзь. Менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты – галоўная надзея для дарослых, за імі – будучыня, прычым ва ўсіх сферах дзенасці. Пра тое, як ганарацца на Чашніччыне перамогамі маладых, гаварыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў.

   І сапраўды, за дасягненнямі падрстаючага пакалення стаіць надзейная дапамога і падтрымка старэйшых: бацькоў, настаўнікаў. Таму невыпадкова разам з пераможцамі на сцэну паднімаліся педагогі. Настаўнік матэматыкі Чашніцкай гімназіі Тамара Каваленка падрыхтавала ўладальніка Дыплома трэцяй ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, педагог цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валерый Густаў заўважыў, раскрыў і аграніў талент Міхаіл Буцера, які занесены ў рэспубліканскую базу адзеных адоранай моладзі, а дзякуючы калегам педагога Юліі Зінкевіч і Наталлі Армянцавай юныя ўдзельнікі вакальнай студыі “ДаМіСолька” і харэаграфічнага калектыву “РЫТМ” маюць ў скарбонцы дасягненняў перамогі абласнога, рэспубліканскага і міжнародных узроўняў.

   Гаварыць пра адорнаую моладзь Чашніччыны і тых, хто дапамог ім дасягнуць такіх вяршыняў можна бясконца. Віншавалі маладых людзей і іх бацькоў многія, у тым ліку старшыня райвыканкама Леанід Пляшко, першы сакратар райкама Беларускага Саюза моладзі Вікторыя Караткова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Марына Шостак і іншыя. На сцэну за ўзнагародамі падымаліся пераможцы спартыўных, творчых спаборніцтваў, вучні, якія скончылі дзевяць класаў і атрымалі пасведчанне асобнага ўзору, залатыя медалісты. Яны заслужылі гэты зорны час, хвіліну славы. А мы бясконца ганарымся тым, што ў нашым раёне жыве, тварыць, вучыцца, працуе самая лепшая моладзь.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 4.0/1