ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:24
У раёне ўрачыста адзначылі 75-годдзе вызвалення Чашніччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Ужо ў ліпені 41-га раён быў акупіраваны нямецкімі вайскамі. Доўгія тры гады жыхары Чашніччыны жылі пад фашысцкім гнётам і адначасова мужна змагаліся з захопнікамі. 27 чэрвеня 1944-га райцэнтр быў вызвалены часцямі 204-й і 357-й стралковых дывізій 43-й арміі пры ўзаемадзеянні з 9-й гвардзейскай механізіраванай брыгадай 3-га гвардзейскага механізіраванага корпуса, Чашніцкай партызанскай брыгадай “Дубава” і 2-й партызанскай брыгадай імя Канстанціна Заслонава.

   І ў гэты ж дзень роўна праз 75 год жыхары раёна сабраліся на мемарыяльным комплексе “Вішанкі”, каб яшчэ раз аддаць даніну памяці героям былой вайны. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел ветэраны і моладзь, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Актыўна свае грамадскія аб’яднанні прадставілі раённы камітэт Беларускага саюза моладзі, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Белая Русь і іншыя. Пра тое, як ішло вызваленне Чашніччыны, якія страты ў гады вайны панесла наша малая радзіма і пра гераізм беларускага народа нагадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў.

   Тэтралізаваная пастаноўка стала свайго рода рэканструкцыяй падзей далёкіх саракавых, калі ціхае і спакойнае жыццё Вішанак парушыла вайна. На мемарыяльных плітах – прозвішчы тых, хто быў спалены разам з вёскай 9 сакавіка 1944-га. У нашых серцах – жывая памяць пра іх і многіх другіх ахвярах фашызма. Вянкі і кветкі ля помніка – напамін маладым пра тое, чаго каштуе мірнае неба над іх галовамі.

Категория: 75 ЛЕТ БЕЗ ВОЙНЫ | Просмотров: 7 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1