+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Ноябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 3

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:28
У Віцебскай вобласці пачынаюць работу рэгіянальныя этапы рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі"
У Віцебскай вобласці пачынаюць работу рэгіянальныя этапы рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", паведамляе БЕЛТА. У восьмы раз Беларускі саюз моладзі збярэ лепшыя распрацоўкі ў розных сферах. У гэтым годзе будзе 10 намінацый, якія аб'яднаюць праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці, медыцыны, будаўнічых тэхналогій, бія- і нанаіндустрыі, інфармацыйных і авіякасмічных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі і сацыяльнай сферы. Старт рэгіянальным адборам моладзевага конкурсу быў дадзены ў Паставах 22 лістапада. На наступны дзень эстафету прыняў Віцебск, а завершыцца этап 11 снежня ў Лепелі. Конкурс - выдатная магчымасць рэалізаваць сябе і сваю ідэю абсалютна ў любой сферы. З дапамогай яго маладыя людзі могуць знайсці аднадумцаў, спонсараў, укараніць свой праект у рэальны сектар вытворчасці, упэўнены арганізатары. "100 ідэй для Беларусі" - рэспубліканскі маладзёжны праект ГА «БРСМ». Асноўная задача мерапрыемства - актывізацыя інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне і прасоўванне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. Пераможцам конкурсу з ліку моладзі, якая навучаецца, ўручаюцца рэкамендацыі ЦК БРСМ для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх конкурснага праекта.
Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 15 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1